РУС БЕЛ ENG

Сёння ў гімназіі прагучаў ПЕРШЫ ЗВАНОК, прысвечаны пачатку новага 2024/2025 навучальнага года.

02.09.2024

 Ва ўрачыстай лінейцы  прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык, намеснік старшыні райвыканкама Ганна Зямлянухіна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык, святар Свята-Увядзенскага храма іерэй Васіль Белавус, а таксама прадстаўнікі праваахоўных органаў, РАНС і Узброеных Сіл.

Мілыя першакласнікі, сёння вы робіце першыя крокі ў велізарны свет ведаў! Хай гэта падарожжа будзе для Вас займальным і маляўнічым! У добры шлях, сябры!

Няхай наступны навучальны год стане падставай для новых узнагарод і вялікіх вынікаў!