ЗАЦВЕРДЖАНА
на пасяджэнні метадычнага савета ДВМУ
“Асіповіцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет”
Пратакол №1, ад 08.09.2023
|
Мэта: падрыхтаваць вучняў VIII-IX класаў да алімпіяды па вучэбных предметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Задачы:
-абуджэнне цікавасці вучняў да вывучэння беларускай мовы і літаратуры;
-засваенне і паглыбленне сістэмы мовы, заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, норм беларускай літаратурнай мовы;
-развіццё моўнай кампетэнцыі, пазнавальнай актыўнасці, аналітычных уменняў і творчых здольнасцей вучняў;
-удасканаленне ўменняў і навыкаў выканання нестандартных заданняў, аналізу мастацкага тэксту;
-узбагачэнне тэарэтыка-літаратурнага тэзаўруса.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Тэорыя літаратуры
(12 гадзін)
Беларуская літаратура на сучасным этапе: імёны, тэматыка, праблематыка. Знаёмства з жыццём і творчасцю паэтаў(пісьменнікаў)-юбіляраў. Асноўныя напрамкі, стылі, жанры мастацкай літаратуры. Выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці мовы. Вершаскладанне. Форма і змест. Рытм і рыфма. Віды стопаў і памераў у вершах. Падтэкст у паэтычных творах. Свабодны верш.
Работа над водгукам
(6 гадзін)
Водгук як від творчай работы. Асноўныя жанравыя прыкметы водгуку. Крытэрыі ацэнкі водгуку. Алгарытм напісання. Аналіз тыповых памылак пры напісанні водгуку. Аналіз лепшых водгукаў на мастацкі твор па выніках правядзення рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Практыкум. Напісанне водгуку на лірычны твор. Узаемаправерка.
Тэкст
(4 гадзіны)
Паняцце пра тэкст і яго структуру. Тэма і асноўная думка тэксту. Тыпы тэкстаў. Спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце. Загаловак. План і тэзісы як прыёмы працы з тэкстам.
Стылі маўлення
(4 гадзіны)
Функцыянальныя стылі беларускай мовы. Стылістычная афарбоўка слова. Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі.
Сінтаксіс і пунктуацыя
(24 гадзіны)
Паняцце пра складаны сказ. Сродкі сувязі частак у складаных сказах. Тыпы складаных сказаў. Складаназлучаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах. Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем, знакі прыпынку ў іх. Бяззлучнікавыя складаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Знакі прыпынку паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак. Спосабы перадачы чужой мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Афармленне дыялога на пісьме. Сказы з ускоснай мовай. Цытыты, іх роля ў выказванні. Правілы афармлення цытат на пісьме. Эпіграф. Афармленне эпіграфа на пісьме. Сінтаксічны разбор складаных сказаў.
Фанетыка і арфаэпія
(2 гадзіны)
Фанетычная транскрыпцыя. Правілы беларускага літаратурнага вымаўлення.
Лексікалогія. Фразеалогія
(6 гадзін)
Размежаванне паронімаў, мнагазначнасці і аманіміі. Сінонімы. Выкарыстанне сінонімаў як сродку сувязі сказаў у тэксце. Антонімы. Фразеалагізмы. Ужыванне фразеалагізмаў.
Марфеміка і словаўтварэнне
(6 гадзін)
Сістэма марфем у мове. Цяжкія выпадкі вылучэння каранёвых марфем. Цяжкія выпадкі вылучэння афіксальных марфем. Нулявыя марфемы і спосабы іх вылучэння ў словах (словаформах). Марфемны аналіз слова. Асноўныя спосабы словаўтварэння. Словаўтваральны аналіз, яго спецыфіка.
Марфалогія
(4 гадзіны)
Сістэма часцін мовы ў беларускай мове. Спрэчныя пытанні класіфікацыі часцін мовы. Пераходныя з’явы ў сістэме часцін мовы. Службовыя часціны мовы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.