РУС БЕЛ ENG

Тыдзень Здаровага харчавання

З 03.04. 2023г. па 08.04.2023 г. у гімназіі праходзіць "Тыдзень Здаровага харчавання". На працягу тыдня навучэнцы ўдзельнічаюць ў анкетаванні, разгадваюць рэбусы, праходзяць квэсты. На займальных перапынках спяваюць песні пра здаровую ежу. Самыя актыўныя навучэнцы атрымліваюць розныя сертыфікаты: "Права на дапамогу настаўніка на кантрольнай рабоце", "Права не выконваць дамашняе заданне", "Права на павышэнне адзнакі на адзін бал". "Медыцынскім работнікам і загадчыкам сталоўкі праведзены гутаркі "Здароўе на талерцы". Яшчэ навучэнцаў чакае майстар-клас смачных і карысных страў "Якая ежа і пітво- такое і жыццё", бібліятэчная гадзіна "Складаемыя здаровага харчавання".