МЭТА: Стварэнне ўмоў для ўдасканалення майстэрства педагагічных работнікаў, развіцця іх асобасных і прафесійных кампетэнцый з мэтай павышэння якасці адукацыі
Задачы:
1 Ствараць умовы для развіцця прафесійнага і асобаснага патэнцыялу настаўнікаў праз эфектыўныя формы метадычнай работы.
2. Павышаць прафесійную кампетэнцыю настаўнікаў шляхам арганізацыі работы па самаадукаццыі.
3. Ствараць арганізацыйна-метадычныя ўмовы для ажыццяўлення профільнага і дапрофільнага навучання, прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.
4. Аказваць метадычную падтрымку настаўнікам па выніках маніторынгу якасці адукацыі.
5. Аказваць метадычнае суправаджэнне даследчай дзейнасці з мэтай забеспячэння асобаснай, сацыяльнай самарэалізацыі, прафесійнага самавызначэння і сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў.
6. Удасканальваць інфармацыйна-камунікацыйныя кампетэнцыі настаўнікаў праз курсы павышэння кваліфікацыі, удзел у семінарах, канферэнцыях.
7. Выяўляць, абагульняць і распаўсюджваць эфектыўны педагагічны вопыт настаўнікаў праз арганізацыю майстар-класаў, творчых груп, удзел у канферэнцыях, семінарах, выдавецкую дзейнасць.
8. Удасканальваць суправаджэнне інавацыйнай дзейнасці, педагагічных ініцыятыў і даследванняў, педагагічных праектаў.
9. Арганізоўваць метадычнае суправаджэнне маладых настаўнікаў праз эфектыўныую форму ўзаемадзеяння - настаўніцтва.