РУС БЕЛ ENG

Дапрофільная падрыхтоўка і профільнае навучанне

Арганізацыя дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання

ў дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія г. Асіповічы" у 2024/2025 н.г. 

У 2024/2025 н.г. у гімназіі арганізавана вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце “Англійская мова” у 8 “А”, 8 ”Б”,  9 “А”, 9 “Б”, 9 "В" класах, па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" у 8 "Б" і 9 "А" класах,  “Матэматыка” - у 8 “А” і 9 "Б" класах, "Русский язык" у 9 "В" класе.  

На ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі сфармірованы наступныя мадэлі 10-х і 11-х класаў:

Мадэль 2:  аб’яднанне ў адным класе навучэнцаў, якія вывучаюць на павышаным узроўні розныя вучэбныя прадметы:

10 "А" клас – 1 група: англійская мова і беларуская мова

                     2 група: англійская мова і грамадазнаўства (прававая група)

10 ”Б” клас – 1 група: фізіка і матэматыка (інжэнерная група)

                     2 група: англійская мова і матэматыка

11 "А" клас – 1 група: англійская мова і беларуская мова

                     2 група: англійская мова і руская мова

                     3 група: англійская мова і грамадазнаўства (прававая група) 

11 “Б” клас – 1 група: фізіка і матэматыка

                     2 група: англійская мова і матэматыка 

На базе 10 "А" і 11 "А" класаў сфарміраваны групы педагагічнай накіраванасці з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў "Англійская мова", "Беларуская мова", "Руская мова".    

 

ДОРОЖНАЯ КАРТА по совершенствованию и развитию сети профильных классов педагогической направленности в УОСО

Перечень педагогических специальностей

Инструкция о порядке собеседования с абитуриентами из числа лиц, прошедших обучение в профильных классах (группах) педагогической направленности

Вузы Беларуси, где обучают педагогическим специальностям

Педагогические классы с БГПУ имени М.Танка

Арганізацыя работы ў групе педагагiчнай накіраванасці

У 2024/2025 навучальным годзе ў гімназіі на базе 10 «А» i 11 «А» класаў адкрыты групы педагагiчнай накіраванасці з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Англiйская мова», «Беларуская мова», "Руская мова". Факультатыўны занятак «Введение в педагогическую професиию» вядзе педагог-псіхолаг Пiнчук Веранiка Уладзiмiраўна.

Навучанне ў групе педагагiчнай накіраванасці нацэлена на задавальненне адукацыйных патрэб навучэнцаў і развіццё iх здольнасцей, арыентаваных на працяг адукацыі ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь педагагiчнай накіраванасці. У 2024/2025 навучальным годзе заключаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж гімназiяй і УА «Белорусский государственный педагогический университет имени М.Танка».

ДОРОЖНАЯ КАРТА по совершенствованию и развитию сети профильных классов инженерной направленности в УОСО

Вузы Беларуси, где обучают инженерным специальностям

Инженерные классы с БНТУ

Арганізацыя работы ў групе інжэнернай накіраванасці

У 2024/2025 навучальным годзе ў гімназіі на базе 10 «Б» класа адкрыта група інжэнернай накіраванасці з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Фізіка», «Матэматыка». Факультатыўны занятак «В мире техники и технологий: выбираем инженерную профессию» для навучэнцаў інжэнернай групы вядзе настаўнік фізікі Моўчан Жана Васільеўна.

Навучанне ў групе інжэнернай накіраванасці нацэлена на задавальненне адукацыйных патрэб навучэнцаў і развіццё iх здольнасцей, арыентаваных на працяг адукацыі ў вышэйшых навучальных установах інжэнернай накіраванасці Рэспублікі Беларусь. У 2024/2025 навучальным годзе заключаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж гімназiяй і УА «Белорусский национальный технический университет».

Вузы Беларуси, где обучают юридическим специальностям

Факультет экономики и права МГУ имени А.А.Кулешова

Арганізацыя работы ў групе прававой накіраванасці

У 2024/2025 навучальным годзе ў гімназіі на базе 10 «А» i 11 «А» класаў адкрыты групы прававой накіраванасці з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Англiйская мова», «Грамадазнаўства». Заснаваннем для адкрыцця з'яўляцца дагавор аб супрацоўнiцтве, заключаны памiж гiмназiяй, Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, Асіповіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.     

Навучанне ў групе прававой накіраванасці нацэлена на задавальненне адукацыйных патрэб навучэнцаў і развіццё iх здольнасцей, арыентаваных на працяг адукацыі ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь прававой накіраванасці, у тым лiку ва ўстанове адукацыi «Магiлёўскi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А.А. Куляшова». Адбор кандыдатаў для паступлення праводзіць Асіповіцкі раённы адзел Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь.