Пры прыёме (залічэнні) у X клас гімназіі для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі прад'яўляюцца наступныя дакументы:
- пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (арыгінал) (даведка аб навучанні ў гэтым выпадку не прад'яўляецца);
- заява вучня або яго законнага прадстаўніка (з указаннем абранага профілю);
- дакумент, які сведчыць аб асобе вучня;
- медыцынская даведка аб стане здароўя;
- дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы (пры наяўнасці льгот).
Асобы, якія маюць права на льготы пры прыёме (залічэнні) у гімназію
1. Па-за конкурсам пры паступленні ў гімназіі для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі залічваюцца пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння), па вучэбных прадметах у адпаведнасці з пералікам згодна з дадаткам.
2. Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў на прыём (залічэнне) у гімназіі для засваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў парадку пералічэння маюць:
2.1. пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) вучняў па вучэбных прадметах, праведзеных Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння), па вучэбных прадметах у адпаведнасці з пералікам згодна з дадаткам;
2.2. пераможцы (дыпломы I, II або III ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам адукацыі ў навучальным годзе, які завяршаецца ў год прыёму (залічэння), па вучэбных прадметах у адпаведнасці з пералікам згодна з дадаткам;
2.3. асобы, якія маюць па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) больш высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, якія выбраны імі для вывучэння на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання;
2.4. асобы, якія маюць больш высокі сярэдні бал па выніках выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння).