Самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб'яднанне дзяцей і падлеткаў, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якія прадстаўляюць і абараняюць інтарэсы і правы сваіх сябраў.
ЧАМУ МЫ ПІЯНЕРЫ?
Мы - піянеры, таму што гатовыя быць наперадзе, весці за сабой, дапамагаць слабым стаць моцнымі. Таму што памятаем вялікую гісторыю нашай Айчыны, гатовыя змагацца за шчасце Радзімы, і зможам праславіць яе добрымі справамі. Мы верым, што ў роднай краіны - такая будучыня, якой яе зробім мы. Мы хочам сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, быць разам у працы, вучобе і адпачынку.
ШТО НАС АБ'ЯДНОЎВАЕ?
- Любоў да Радзімы, роднага краю.
- Імкненне зрабіць жыццё лепшым, дабрэйшым, справядлівым, людзей - больш шчаслівымі.
- Жаданне навучыцца чуць і разумець адзін аднаго і дзейнічаць разам.
ШТО НАМ ДАРАЖЭЙ?
- Чалавек з яго думкамі, клопатамі, радасцямі і журботамі.
- Свет сяброўства паміж людзьмі і народамі.
- Лёс і культура кожнага народа.
- Родная прырода, якую трэба выратаваць.
ПІЯНЕР – гэта той, хто безаддана дапамагае людзям, роднай прыродзе, Айчыне, хто знаходзіць добрае ў людзях, сябе для людзей і людзей для сябе.
ПІЯНЕР – гэта арганізатар, творца, сябар. Ён актыўны і нястомны, які імкнецца зрабіць толькі добрыя справы.
ШТО НАМ ДАПАМАГАЕ ЖЫЦЬ?
Гульня і песня, сюрпрыз і таямніца, сакрэт і выдумка, мара і фантазія, а яшчэ тое, што мы вырашаем і робім разам.
АБ КІМ МЫ КЛАПОЦІМСЯ?
- Пра тых, хто меншы і слабейшы за нас.
- Пра тых, хто стары і самотны.
- Аб сваіх родных і блізкіх.
- Адзін пра аднаго і аб тых, хто ў бядзе.
МЭТА БРПА: дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, Радзіме.
Дэвіз БРПА:
- Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!
Адказ: - Заўсёды гатовы!
Членам БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь старэйшы за 7 гадоў незалежна ад яго стаўлення да рэлігіі, які прызнае Статут і выконвае яго, прымаючы ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі. Дзеці і падлеткі ўступаюць у піянерскую арганізацыю з пісьмовага дазволу сваіх законных прадстаўнікоў.
КОЖНЫ Член БРПА, ідучы за традыцыямі арганізацыі, імкнецца:
- берагчы сваё добрае імя, годнасць арганізацыі;
- рабіць так, каб яго словы не разыходзілася са справай;
- клапаціцца пра ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе;
- быць гаспадаром сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, быць беражлівым, умець зарабляць грошы, ведаць ім цану;
- паважаць меркаванне таварышаў, быць верным сяброўству.
СЦЯГ ГА «БРПА» - чырвонага колеру. Гэта знак павагі да шматгадовай традыцыі піянераў і сімвал іх жыццялюбства і энергічнасці. На сцягу нама-ляваны эмблема і дэвіз БРПА “Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!”
ПІЯНЕРСКІ ГАЛЬШТУК – сімвал годнасці кожнага піянера да спраў сваёй аганізацыі, гатоўнасці раздзяліць яе добрую славу і адказнасць.
ПІЯНЕРСКІ САЛЮТ – асаблівае піянерскае прывітанне. У салюце правая рука са шчыльна стуленымі пальцамі падымаецца над галавою. Салют аддаюць у асабліва значных і ўрачыстых выпадках:
- пры выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь;
- пры ўздыме Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь;
- адказваючы на піянерскі заклік; - вітаючы піянерскія Сцягі;
- пры суправаджэнні піянерскага сцяга і змены варты ў яго;
- пры ўручэнні сімвалаў або знакаў адрознення ГА "БРПА" , або ўзнагарод;
- ля помнікаў абеліскаў загінуўшых герояў;
- падчас хвіліны маўчання;
- пры здачы рапарту.
Каляндар традыцыйных піянерскіх спраў
снежань-студзень
|
Калядныя дабрачынныя акцыі
|
8 лютага
|
Дзень памяці юнага героя-антыфашыста
|
15 сакавіка
|
Дзень канстытуцыі
|
красавік - кастрычнік
|
Экалагічныя акцыі “Мой двор, мой клопат”
|
Май-чэрвень
|
Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца”
|
4-9 мая
|
Акцыі, прысвечаныя Дню Перамогі
|
19 мая
|
Дзень піянерскага сяброўства
|
1 чэрвеня
|
Дзень абароны дзяцей
|
20 чэрвеня
|
Свята піянерскага кастра
|
22 чэрвеня
|
Акцыі Памяці
|
3 ліпеня
|
Дзень Незалежнасці РБ
|
1 верасня
|
Дзень ведаў
|
13 верасня
|
Дзень нараджэння БРПА
|
Дзень БРПА – 13 верасня 1990 года. У гэты дзень адбыўся X злёт піянераў, на якім было заяўлена аб самадзейным непалітчным характары і прыняты першы Статут Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.