РУС БЕЛ ENG

Электронны зварот

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ!

ПАВАЖАНЫЯ ЗАЯЎЛЯЛЬНІКІ!

З 2 студзеня 2023 года ў сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 № 176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» змяніўся парадак падачы электронных зваротаў.

Электронныя звароты падаюцца праз адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (http://звароты.бел). Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў для заяўляльнікаў ажыццяўляецца бясплатна.

Падаць электронны зварот

Падача і разгляд зваротаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»:

Артыкул 25. Разгляд электронных зваротаў

1.Электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў і належаць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных гэтым артыкулам.

Прадастаўленне дзяржаўным органам і іншым дзяржаўным арганізацыям, а таксама заяўляльнікам доступу да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна. Выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у мэтах функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна.

2.Электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім–чацвёртым пункта 2 альбо абзацамі другім–пятым пункта 3 артыкула 12 гэтага Закона. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўляльнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца з дапамогай сылак на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытванню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

 Пры незахаванні патрабаванняў, устаноўленых часткамі першай–трэцяй гэтага пункта, электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 гэтага Закона.

3. Адказы (паведамлення) на электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай другой гэтага пункта. На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадку, калі заяўляльнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадку, калі заяўляльнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.