Памятка па захаванасці падручнікаў (для бацькоў)
Паважаныя бацькі!
Вялікая просьба звярнуць ўвагу на захаванасць падручнікаў вашых дзяцей! Паглядзець у якім стане вашы дзеці вяртаюцць іх у бібліятэку гімназіі. Чым далей мы з вамі разамзахаваем школьныя падручнікі, тымменшвам прыйдзецца марнаваць свій бюджэт, купляючы падручнік узамен сапсаванага!
Каб пазбегнуць страт і псуты падручнікаў, кожны падручнік павінен быць акуратна падпісаны ручкай! На кожным падручніку павінна быць вокладка!
Меры па захаванасці фонду падручнікаў:
- Адказнасць за камплектаванне, улік, захаванне і абмен нясе бібліятэкар.
- Улік і захаванасць у кожным класе праводзіць класны кіраўнік сумесна з бібліятэкарам.
- Адказнасць за захаванасць падручнікаў кожнага вучня нясуць самі навучэнцы, а таксама іх бацькі.
- На працягу тэрміну карыстання падручнік павінен мець трывалую вокладку, якая абараняе падручнік ад пашкоджанняў і забруджванняў.
- Забараняецца рабіць у падручніку паметкі алоўкам, ручкай і г.д.
- Забараняецца ўкладаць у падручнік староннія прадметы: аўтаручкі, лінейкі, сшыткі, вырываць і загінаць старонкі.
- Дома рэкамендуецца захоўваць падручнікі ў адведзеным для іх месцы, недаступным для маленькіх дзяцей і хатніх жывёл, аддаленым ад крыніц агню і вільготнасці.
- Пры атрыманні падручніка ў бібліятэцы неабходна ўважліва яго агледзець, па магчымасьці скасаваць недахопы. Калі падручнік не падлягае ремонту– звярнуцца ў бібліятэку для замены падручніка, або адзнакі аб недахопах. У канцы навучальнага года прэтэнзіі аб недахопах не прымаюцца, і віна ўскладаецца на навучэнца.
- Рамонт вырабляць толькі клеем ПВА, ПФ, клеем-алоўкам. Папера павінна быць белай, тонкай. Падручнік, адрамантаваны няякасна, вяртаецца для паўторнага рамонту.
- Бацькі і навучэнцы павінны захаваць на працягу года ўсе падручнікі цэлымі, без разбурэння сшыўкі кнігі, з наяўнасцю ўсіх старонак без запісаў і адзнак.
- У выпадку псуты падручніка, бацькі абавязаны замяніць непрыдатны для карыстання падручнік– новым, раўназначным.
Дзякуй за разуменне!
Выказваем надзею, што сумесныя нашы з вамі намаганні прадоўжаць жыццё школьных падручнікаў.
Парады бацькам
У кожным доме павінен быць куток чытання. "Асабістую" бібліятэку вучня камплектаваць трэба ў залежнасці ад інтарэсаў, ўзросту. Фарміруючы чытацкую цікавасць, варта паклапаціцца, каб дзеці чыталі разнастайную літаратуру: казкі, прыгоды, навуковаую фантастыку, вершы, гумарэскі, аповесці, байкі.
Што ж пажадана мець у асабістай бібліятэцы малодшага школьніка?
Перш за ўсё, даведачныя выданні, дзе можна знайсці матэрыял пры падрыхтоўцы рэфератаў, паведамленняў. Карысна набыць навукова-папулярную і навукова-мастацкую літаратуру па праграме школьнага навучання, слоўнікі, атласы.
У кутку чытання абавязкова павінны быць любімыя дзецьмі мастацкія творы: гэта могуць быць падораныя з памятным надпісам кнігі, апавяданні пра любімых жывёл, або пра герояў прыгодніцкіх апавяданняў. Галоўнае, каб дзіця ставілася да кніг беражліва, перачытвала іх. Павінны быць і кнігі, звязаныя з яго захапленнямі, або кнігі, які дапамагаюць яму развіць свае здольнасці.
Прывучаць да кнігі варта паступова, нарошчваючы складанасць чытання. Пры гэтым важна навучыць дзяцей дзяліцца сваімі ўражаннямі і сумненнямі.
Перш чым набываць кнігу для хатняй бібліятэкі, варта азнаёміцца са зместам: прачытаць анатацыю, прагледзець некалькі старонак, звярнуць увагу на ілюстрацыі.
На першым часе мэта згодна купляць невялікія па аб'ёме кніжкі з вялікімі малюнкамі, імкнуцца, каб дзеці запаміналі аўтара і назву кнігі. Прывучайце дзяцей пры самастойным чытанні фіксаваць ўзнікшыя пытанні, цікавыя месцы з кнігі.
Дзецям вартадаць права самастойна вызначаць кола свайгочытання, неабходна ўлічваць палавыя адрозненні дзяцей. Для зацікаўленасці дзіцяці чытаннем пажадана праводзіць літаратурныя гульні: адгадванні твора па словах (ілюстрацыіях), разгадванне «хітрых» пытанняў.
Каб дапамагчы дзіцяці арыентавацца ў свеце кніг, выбраць пэўную кнігу для чытання, варта хоць зрэдку наведваць разам з ім дзіцячую бібліятэку, кнігарні. Наяўнасць кніг у доме або запіс дзіцяці ў бібліятэку не гарантуе, што ён будзе любіць чытаць.
Толькі арганізацыя бацькамі ўмоў для чытання, сумесныя сямейныя чытанні дапамогуць сфармаваць чытацкую цікавасць у дзяцей.