РУС БЕЛ ENG

Правілы карыстання

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ 

бібліятэкай гімназіі г.Асіповічы

1. Бібліятэкай гімназіі маюць права карыстацца: навучэнцы, педагагічныя работнікі, бацькі навучэнцаў гімназіі.

2. Вучні гімназіі запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спісамі класаў.

3. На кожнага чытача запаўняецца чытацкі фармуляр устаноўленага ўзору. Фармуляр чытача з'яўляецца дакументам, які сведчыць факт і дату выдачу чытачу літаратуры з фонду і прыёму іх бібліятэчным работнікам.

4. Пры запісе ў бібліятэку чытач абавязаны азнаёміцца з Правіламі карыстання бібліятэкай і аб іх выкананні подпісам у фармуляры чытача.

5. На дом выдаецца літаратура тэрмінам на 10 дзён (тэрмін карыстання можа быць прадоўжаны).

6. Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, адзіныя асобнікі і даведачныя выданні на дом не выдаюцца.

7. Вучэбная, метадычная літаратура выдаецца чытачам на тэрмін навучання ў адпаведнасці з праграмай.

8. Беражліва адносіцца да бібліятэчных кніг (не рабіць паметак, падкрэсліванняў, не вырываць, не загінаць старонкі).

9. Пры выбыццi з гімназіі чытач абавязаны вярнуць у бібліятэку ўсю літаратуру,якая лічыцца за ім.

10. Чытач, які згубіў літаратуру з фонду бібліятэкі, або  нанёс ёй шкоду, абавязаны замяніць яе такой жа, або іншай, прызнанай бібліятэкай неабходнай. Узамен прымаецца літаратура апошніх трох гадоў выданняў.

11. Чытачы, якія парушылі Правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстацца бібліятэкай.

Бібліятэка абавязана:

1. Абслугоўваць чытачоў у адпаведнасці з Правіламі карыстання бібліятэкай.

2. Ствараць спрыяльныя ўмовы для работы чытачоў у бібліятэцы.

3. Даваць поўную інфармацыю чытачам аб наяўнасці патрэбнай літаратуры ў фондзе бібліятэкі.

4. Аказваць дапамогу чытачам у выбары неабходнай літаратуры.

5. Сістэматычна інфармаваць чытачоў аб новай літаратуры, якая паступіла ў бібліятэку.

6. Бібліятэка гімназіі ажыццяўляе сваю дзейнасць сумесна з педагагічным калектывам.

7. Бібліятэка, з'яўляецца структурным падраздзяленнем гімназіі, якая садзейнічае працэсу навучання і выхавання вучняў, а таксама цэнтрам распаўсюджвання ведаў, духоўных і інтэлектуальных зносін.