УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 красавіка 2010 г. № 200 аб адміністратыўных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі
і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян (.doc, 78 Кб)
Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з’яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўленчы прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Заяўленчы прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з дадаткам дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленай асобай.
Пры звароце грамадзяніну неабходна прадаставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.
Да ведама грамадзян:
Папярэдняе кансультаванне грамадзян і (або) папярэдні запіс на прыём да кіраўніка ўстановы адукацыі ажыццяўляецца сакратаром установы адукацыі Палілей Вольгай Міхайлаўнай (кабінет 115):
– па тэлефону +375 2235 58147
– па электроннай пошце gimnazia.osipovichi@yandex.by
Для таго каб выкарыстацца магчымасцю запісацца на прыём праз Інтэрнэт, трэба абавязкова указаць наступныя звесткі:
– прозвішча, імя, імя па бацьку
– адрас
– тэлефон
– адрас электроннай пошты
– каротны змест заявы
– куды раней звярталіся па гэтым пытанні
– ці маецца перапіска, якія патрабаванні з заяўленых не выкананы
Просім звярнуць увагу на паўнату прадстаўляемых звестак, якія неабходны для падрыхтоўкі да прыёму.
Ананімныя звароты, калі ў іх няма паведамленняў аб злачынстве, разгляду не належаць.
Пісьмовы запыт пры наведванні ўстановы адукацыі можна пакінуць у кабінеце № 115 у сакратара Палілей Вольгі Міхайлаўны