МЭТА: Стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на адукацыю, фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесійнае развіццё асобы навучэнца, засваенне навучэнцамі зместу адукацыйных праграм і фарміраванне ў іх ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.
ЗАДЫЧЫ:
- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
- падрыхтоўка навучэнцаў да самастойнага жыцця, прафесійнага самавызначэння, выбару прафесіі і працы;
- фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
- фарміраванне фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
- фарміраванне культуры сямейных адносін;
- стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца.
ФУНКЦЫІ:
- ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
- фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі;
- ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
- удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па метадычным забеспячэнні адукацыі;
- уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый;
- ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;Ажыццяўляць іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.