О, сколько нам открытий чудных
Готовят просвещенья дух,
И опыт, сын ошибок трудных,
И гений, парадоксов друг,
И случай, бог изобретатель.
А.С.Пушкин
|
О, сколько нам открытий чудных
Готовят просвещенья дух,
И опыт, сын ошибок трудных,
И гений, парадоксов друг,
И случай, бог изобретатель.
А.С.Пушкин
|
І. Агульныя палажэнні
1.1. Даследчае таварыства – добраахвотнае творчае аб’яднанне навучэнцаў, здольных да даследвання, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню, якія імкнуцца да паглыблення ведаў як па асобных прадметах, так і ў вобласці сучасных навуковых ведаў.
ІІ. Задачы таварыства
2.1. Раскрыццё інтарэсаў і схільнасцей навучэнцаў да даследчай дзейнасці;
2.2. актыўнае ўключэнне навучэнцаў у працэс самаадукацыі і самаразвіцця, знаёмства з метадамі і прыемамі навуковага пошуку;
2.3. прафесійная арыентацыя навучэнцаў;
2.4. выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, высокіх маральных якасцей і духоўнай культуры.
ІІІ. Змест і формы работы:
3.1. стварэнне банка дадзеных аб творчых здольнасцях навучэнцаў, іх адоранасці на падставе псіхолага-педагагічнага тэсціравання, індывідуальных гутарак, субяседванняў і непасрэдна практычнай дзейнасці навучэнцаў;
3.2. стварэнне гурткоў, факультатываў, распрацоўка спецкурсаў, сістэмы творчых заданняў, праектаванняў для розных узроставых груп навучэнцаў;
3.3. правядзенне семінараў, дыскусій, конкурсаў, экспедыцый, алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый;
3.4. выступленне з лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, рэфератамі, творчымі справаздачамі;
3.5. аказанне практычнай дапамогі навучэнцам у падборы і аналізе неабходнай літаратуры, арганізацыя індывідуальных кансультацый; рэцэнзіраванне даследчых работ навучэнцаў пры падрыхтоўцы іх да удзелу ў конкурсах і канферэнцыях;
3.6. распрацоўка і рэалізацыя міжсекцыйных, міжшкольных даследчых праектаў;
3.7. выпуск газет, вучэбных дапаможнікаў, відэадапаможнікаў, камп’ютарных вучэбных праграм, метадычнага весніка;
3.8. правядзенне сістэматычных аглядаў навукова-папулярнай літаратуры;
3.9. знаёмства і супрацоўніцтва з прадстаўнікамі навукі, аказанне практычнай дапамогі навучэнцам у правядзенні эксперыментальнай і даследчай работы.
ІV. Структура і арганізацыя работы
4.1. Непасрэднае кіраўніцтва даследчым таварыствам навучэнцаў ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце (метадычнай рабоце);
4.2. вышэйшым органам таварыства “Пошук” з’яўляецца Сход членаў таварыства, які праводзіцца адзін раз у год для падвядзення вынікаў за справаздачны перыяд, вызначэння задач на новы навучальны год, зацвярджэнне планаў, выбараў Савета таварыства, сход выбірае старшыню таварыства, сакратара. Старшыня таварыства вырашае спрэчныя пытанні пры рабоце розных журы;
4.3. у перыяд паміж сходамі кіраўніцтва дзейнасцю таварыства ажыццяўляе Савет таварыства, які выбіраецца Агульным ходам тэрмінам на 1 год. З свайго складу Савет выбірае прэзідэнта. Савет таварыства рашае арганізацыйныя пытанні, аказвае дапамогу навуковым кіраўнікам у арганізацыі і правядзенні сходаў, канферэнцый;
4.4. Савет таварыства працуе пад кіраўніцтвам каардынацыйнага савета;
4.5. экспертны Савет складаецца з кіраўнікоў секцый, навуковых кансультантаў;
4.6. таварыства складаецца з 3-х адзяленняў: прыродазнаўча-матэматычнага, грамадска-гуманітарнага, лінгвістычнага. У прыродазнаўча-матэматычнае аддзяленне уваходзяць секцыі: матэматыкі, інфарматыкі, фізікі, біялагіі, хіміі, геаграфіі. У грамадска-гуманітарнае адзяленне ўваходзяць секцыі: гісторыі, грамадазнаўства, краязнаўства. У лінгвістычнае аддзяленне ўваходзяць секцыі: рускай, беларускай, англійскай моў;
4.7. даследчае таварыства ўключае ў сябе творчыя групы навучэнцаў, аб’яднаныя ў секцыі па розных галінах ведаў;
4.8. заняткі членаў таварыства праводзяцца калектыўна або індывідуальна пад кіраўніцтвам навуковага кіраўніка на падставе зацверджаных планаў.
5.1. Членамі таварыства з’яўляюцца навучэнцы 5 – 11 кл., якія пастаянна займаюцца пошукава-даследчай дзейнасцю, праводзяць самастойныя даследванні, актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі праектаў таварыства, а таксама педагогі – супрацоўнікі таварыства: кіраўнікі гурткоў і факультатываў, курсаў, члены рэдкалегіі.
5.2. Члены таварыства маюць права:
- атрымаць кансультацыю і рэцэнзію на сваю работу, мець навуковага кіраўніка;
- публікаваць вынікі сваёй даследчай работы у сродках масавай інфармацыі;
- прымаць удзел у рабоце секцый, агульнай канферэнцыі;
- выбіраць і быць выбраным у кіруючыя органы таварыства;
- добраахвотна выйсці з саставу таварыства.
5.3. За асаблівыя дасягненні ў даследчай рабоце выпускнікам гімназіі ўручаюцца пахвальныя лісты па прадметах.
Мэты:
Задачы:
Заснавальнікі даследчага таварыства “Пошук”
Шырокая Таццяна Федараўнан намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце 1998-2005 гг. |
Жыгадла Аксана Леанідаўна кіраўнік навуковага таварыства “Пошук” на працягу 9 год |
Данілава Ніна Пятроўна творца ўсіх самых бліскучых праектаў Таварыства |
Абмоіна Таццяна Савельеўна галоўны храніцель гімназічных традыцый і аўтар школьнага летапісу |
С а в е т
даследчага таварыства “Пошук”
Альховік Наталля Генадзьеўна – старшыня Савета
Падвойская Ларыса Анатольеўна – кансультант
Громава Наталля Аляксандраўна – кансультант
Кузіна Галіна Аляксееўна - кансультант
Ганчаронак Наталля Генадзьеўна - кансультант
Храмава Сафія, навучэнка 10 класа
Трыбушэўская Крысціна, навучэнка 11 класа
Марозаў Максім, навучэнец 11 класа
Чарнушына Алена, навучэнка 11 класа
Мініч Максім, навучэнец 10 класа
Абрамчык Якаў, навучэнец 10 класа
Чумак Андрэй, навучэнец 8 класа
Месяц |
Накiрунак дзейнасцi |
Верасень
|
1. Аналiз работы даследчага таварыства за 2023/2024 н.г.; 2. Выбары Савета ДТ/ 3. Абмеркаванне плана работы ДТ на 2024/2025 н.г. 4. Кансультацыя для настаўнікаў і навучэнцаў-удзельнікаў раённага конкурсу вучнёўскіх работ даследчага характару па тэме “Абарона і прэзентацыя даследавання”. |
Кастрычнiк |
1. Удзел у раённым конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў 9-11 класаў. 2. Аналіз вынікаў удзелу гімназістаў у раённым конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў 9-11 класаў. 3. Падрыхтоўка да абласнога этапу конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў 9-11 класаў. 3. Кансультацыя для настаўнікаў па тэме “Як знайсці і зацікавіць вучня-даследчыка?” |
Лiстапад |
1. Фарміраванне даследчых і пошукавых навыкаў праз арганізацыю самастойнай работы навучэнцаў 5-8 класаў пры падрыхтоўцы даследчых работ для гімназічнага этапу конкурсу/ 2. Кансультацыі для навучэнцаў 5-8 класаў па пытаннях напісання і афармлення даследчай работы. 2. Падрыхтоўка да гімназічнага этапу конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў 5-8 класаў. |
Снежань |
1. Кансультацыя для ўдзельнікаў ДС па тэме “Метады і спосабы апрацоўкі інфармацыі”. 2. Падрыхтоўка XVIII гiмназiчнай навукова-практычнай канферэнцыi. |
Студзень - люты |
1. Фарміраванне навыкаў абароны даследчага праекта праз арганізацыю кансультацый для навучэнцаў 5-8 класаў. 3. Удзел у раённым конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў 5-8 класаў. |
Сакавiк - красавiк |
1. Аналіз вынікаў удзелу гімназістаў у раённым конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў сярод 5-8 класаў. 2. Правядзенне XVIII навукова-практычнай канферэнцыі “Пошук”. 3. Кансультацыя для навучэнцаў 9-11 класаў па пытаннях выбара тэмы і выканання даследчага праекта. |
Май |
1. Аналіз вынiкаў удзелу гімназістаў у даследчых конкурсах у 2024/2025 н.г. 2. Задачы ДТ “Пошук” на 2025/2026 н.г. |
З 15 красавіка пачаліся дні навукі XXVII гімназічнай навукова-практычнай канферэнцыі.
Першай пачала сваю работу секцыя беларускай і рускай мовы. У 1-11 класах прайшлі цікавыя гульні і падарожжы, конкурсы і балты, за якія вучні атрымалі прызы і сертыфікаты. А пазітыўны настрой вучняў быў захапляльным!!!
Дзень англійскай мовы
16 красавіка
Дзень МІФ (матэматыкі, інфарматыкі, фізікі)
17 красавіка